Пра нас

Respect - Protect - Fulfill ("RPF") – гэта беларуская незалежная няўрадавая некамерцыйная праваабарончая арганізацыя, якая базуецца ў Літве.

Назва арганізацыі перакладаецца як "Паважаць - Абараняць - Забяспечваць" . Яна адлюстроўвае тры ўзроўні выканання дзяржавамі абавязацельстваў па міжнародных дагаворах аб правах чалавека.

МІСІЯ

Мы выкарыстоўваем міжнародныя прававыя механізмы ў стратэгічна важных справах для аднаўлення правоў чалавека ў Беларусі і іншых краінах, каб усе жылі ў грамадстве, дзе правы чалавека абаронены.

НАПРАМКІ ПРАЦЫ

Наш прыярытэт - пытанні, якія беларускае грамадства лічыць спрэчнымі, і тыя, якія яшчэ не разглядаліся міжнароднымі органамі па правах чалавека. Тут мы вядзем стратэгічныя цяжбы ў дачыненні да Беларусі ў дагаворных органах ААН, а таксама выкарыстоўваем іншыя міжнародныя механізмы.

Наша мэта - праз індывідуальныя справы прыбіраць структурныя несправядлівасці ў гэтых абласцях. Мы дамагаемся гэтага найперш праз стратэгічныя цяжбы ў міжнародных органах па правах чалавека.

КАМАНДА

Наша каманда ў асноўным складаецца з практыкуючых юрыстак і юрыстаў, чыя экспертыза і досвед пакрывае ўсю вобласць нашых інтарэсаў, дазваляе крэатыўна выкарыстоўваць міжнародныя механізмы адстойвання правоў і нават ствараць прэцэдэнты! Мы былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз кампанію пераследу грамадзянскай супольнасці, якая распачалася падчас масавых пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

НАШЫ КАШТОЎНАСЦІ

Тое, што вызначае нашу працу і падыход да справы: узаемапавага, адказнасць, адкрытасць, сумленнасць, адчувальнасць, давер, любоў да таго, чым займаемся, празрыстасць і падсправаздачнасць.

НАШЫ ПРЫНЦЫПЫ

Тое, у чым мы перакананыя, да чаго апелюем у нашай працы і што лічым важным прасоўваць: правы чалавека, недыскрымінацыя, роўнасць, фемінізм, экалагічнасць, бяспека і прыватнасць даверні_ц і калег.

МЫ АДКРЫТЫ ДА СУПРАЦОЎНІЦТВА

  • Калі вы лічыце, што ваша сітуацыя падыходзіць пад нашу экспертызу, запоўніце форму . Мы разгледзім ваш выпадак.
  • Калі вы прадстаўні_ца ініцыятывы з падобнымі мэтамі, мы будзем рады абмеркаваць каардынацыю/аб'яднанне нашых намаганняў.
  • Калі вы прадстаўні_ца медыя, ведайце, што мы гатовыя дзяліцца экспертызай і лічым сваім абавязкам папулярызаваць правы чалавека.

Калі вы хочаце падтрымаць нашу працу, гэта можна зрабіць тут!

Вы заўсёды можаце напісаць нам на info@respectprotectfulfill.org 

Нашы навіны

Падтрымайце нас

Дзякуючы вашым ахвяраванням мы дапамагаем пацярпелым ад парушэнняў правоў чалавека

Мы выкарыстоўваем файлы cookies для карэктнага функцыянавання сайта і каб вам было зручна. Падрабязную інфармацыю пра файлы cookies і пра тое, як іх выдаліць, вы можаце знайсці ў нашай Палітыцы прыватнасці.