Адвакацыя правоў палітзняволеных Падтрымайце нас

Дапамагаем звяртацца ў Спецыяльныя працэдуры ААН ад імя палітвязняў і прыцягваем увагу міжнародных органаў да праблемы палітычнага пераследу ў Беларусі

Нікога нельга пазбаўляць свабоды за мірную рэалізацыю правоў чалавека. Рашэнне змясціць чалавека пад варту можа вынесці толькі незалежны суд. А ўмовы ўтрымання ў зняволенні павінны быць годнымі і чалавечымі.

Шмат хто ў Беларусі сутыкаецца з несправядлівасцю і самавольствам пры ажыццяўленні сваіх правоў. Падмуркам для пазбаўлення волі становяцца каментарыі ў сацыяльных сетках ды выхад на праезджую частку вуліцы падчас мірнага сходу. А зняволенне суправаджаецца бяспраўнасцю і жорсткім абыходжаннем. Асуджаным адмаўляюць у праве на ліставанне, абмяжоўваюць у кантактах з сям’ёй і адвакат_камі, месяцамі трымаюць у ізаляцыі ад іншых вязняў — то бок цалкам пазбаўляюць сувязі са знешнім светам. Такое становішча па сваёй сутнасці з’яўляецца катаваннем. 

Мы працуем на карысць беларускіх палітзняволеных і дапамагаем іх сем'ям звяртацца ў Працоўныя групы ААН, каб кропкава заклікаць улады Беларусі да вызвалення людзей, якія былі пазбаўлены свабоды адвольна, і да выканання іх правоў.

Мы ўжо дапамагаемі дзейнічаць сем'ям палітзняволеных, што былі асуджаныя за:

  • публікацыю інфармацыі аб выбарчай кампаніі і іншых палітычных падзеях у краіне;
  • аказанне юрыдычнай дапамогі;
  • вядзенне анлайн-трансляцыі з сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты;
  • інтэрв'ю медыя, якое ўлады забаранілі;
  • і іншыя дзеянні, якія на самой справе не парушаюць закон.

Працоўная група па адвольных затрыманнях

Каб канстатаваць, што пазбаўленне волі было беспадстаўным у канкрэтным выпадку, мы дапамагаем скласці скаргі ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях Рады па правах чалавека ААН.

Працоўная група можа заняцца расследаваннем выпадку, запытаць у ўрада Беларусі інфармацыю і накіраваць дзяржаве прызыў да неадкладных дзеянняў. Рашэнні і паведамленні Працоўнай групы дэманструюць уладам, што пра лёс асуджаных людзей клапоцяцца на міжнародным узроўні.

Дзякуючы зваротам праваабаронцаў, Працоўная група ўжо прызнала адвольнымі арышты Сяргея Ціханоўскага і Рамана Пратасевіча. У мінулым аналагічныя рашэнні выносіліся па неабгрунтаваных затрыманнях Мікалая Статкевіча (2011), Андрэя Саннікава (2012) і Алеся Беляцкага (2012).

Працоўная група па гвалтоўных знікненнях

Палітвязні ў Беларусі часта становяцца ахвярамі гвалтоўных знікненняў: дзяржава цалкам абмяжоўвае іх у сувязі са знешнім светам і адмаўляе сям'і ў інфармацыі пра стан здароўя, месца і ўмовы ўтрымання чалавека.

Для таго, каб даведацца, што адбываецца з палітзняволенымі, з якімі знікла сувязь, можна звярнуцца ў Працоўную групу па гвалтоўных знікненнях Рады па правах чалавека ААН. Працоўная група можа тэрмінова даслаць запыт уладам Беларусі пра стан чалавека, на які ўлады з высокай верагоднасцю адкажуць (яны адказвалі па зваротах наконт Марыі Калеснікавай, Марфы Рабковай і іншым).

Мы дапамагаем скласці звароты ў Працоўную групу па гвалтоўных знікненнях, каб з дапамогай міжнародных механізмаў вярнуць родным палітзняволеных доступ да інфармацыі пра іх і каб заклікаць Беларусь выконваць прававыя абавязкі.


 

Падтрымайце нас
Праваабарончая арганізацыя

Мы вядзем стратэгічныя цяжбы для барацьбы з парушэннямі правоў чалавека

  • Абараняем людзей з розных краін
  • Дамагаемся справядлівасці ў структурах ААН і ЕСПЧ
Падрабязней пра нас

Падтрымайце нас

Дзякуючы вашым ахвяраванням мы дапамагаем пацярпелым ад парушэнняў правоў чалавека

Мы выкарыстоўваем файлы cookies для карэктнага функцыянавання сайта і каб вам было зручна. Падрабязную інфармацыю пра файлы cookies і пра тое, як іх выдаліць, вы можаце знайсці ў нашай Палітыцы прыватнасці.