БРЦ супраць Беларусі
10 мая, 2023
Падтрымайце нас
НАШЫ СПРАВЫ

Беларускі расследавальніцкі цэнтр намагаўся зрабіць дасяжнай для людзей неабходную інфармацыю, але ўлады гэта забаранілі. Мы накіравалі скаргу ў КПЧ.


Абставіны справы

Беларускі расследавальніцкі цэнтр запатрабаваў у дзяржавы інфармацыю, дасяжнасць якой гарантаваная законам:

Звесткі аб смяротнасці і нараджальнасці за 2020 і 2021 гады – у Нацыянальнага статыстычнага камітэта;

Інфармацыю аб інвестыцыйных дамовах з Беларуссю – у Міністэрстве эканомікі;

Лічбы аб квотах на вытворчасць тытунёвых вырабаў – у Савета Міністраў.

Насамрэч, статыстыка нараджальнасці і смяротнасці ў Беларусі публікавалася штогод да пачатку пандэміі каранавірусу. Інфармацыя аб квотах на вытворчасць тытунёвых вырабаў раней размяшчалася ў адкрытым доступе. Доступ да інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў, да якой адносяцца Інвестыцыйныя дамовы з Дзяржаўнага рэестру, гарантаваны Канстытуцыяй.

Права на доступ да інфармацыі гарантавана Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах: як праз медыя, так і праз асабісты доступ да ўрадавай інфармацыі.

У Беларусі гэтае права замацаванае ў артыкуле 34 Канстытуцыі аб "атрыманні [...] поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў".


Усе запыты БРЦ дзяржаўныя органы Беларусі задаволіць адмовіліся. Спробы абскардзіць адмовы былі адхіленыя.

Нацыянальны статыстычны камітэт адказаў, што дадзеныя пра смяротнасць за 2020 і 2021 "знаходзяцца ў распрацоўцы і будуць апублікаваныя пазней". Інфармацыю за пандэмічныя часы распрацоўваюць да гэтага часу.

Даведка:

Беларускі расследавальніцкі цэнтр – журналісцкая арганізацыя, якая расследуе махінацыі і схемы дзяржаўнай прапаганды. БРЦ ужо доўгі час выкрывае дзеянні ўлады на падставе публічных дакументаў. Але дасяжных дакументаў робіцца ўсё менш!

Скарга ў Камітэт па правах чалавека

Абмежаванне доступу да публічнай інфармацыі аб дзяржаўнай дзейнасці з'яўляецца парушэннем правоў чалавека. Таму мы накіравалі супольную скаргу ў Камітэт па правах чалавека. 

Камітэт разглядае скаргу.

____

Наша мэта — намагацца, каб у дэмакратычнай Беларусі інфармацыя была агульнадаступнай для грамадства, а не інструментам маніпуляцыі грамадскай думкай. Рашэнне Камітэта пацвердзіць факт парушэнняў і забеспячыць права да доступу да інфармацыі ў будучыні.

Падтрымайце нас

Падтрымайце нас

Дзякуючы вашым ахвяраванням мы дапамагаем пацярпелым ад парушэнняў правоў чалавека

Мы выкарыстоўваем файлы cookies для карэктнага функцыянавання сайта і каб вам было зручна. Падрабязную інфармацыю пра файлы cookies і пра тое, як іх выдаліць, вы можаце знайсці ў нашай Палітыцы прыватнасці.