Свабода распаўсюджваць і атрымліваць інфармацыю Падтрымайце нас

Абараняем правы журналістак і журналістаў, прасоўваем грамадскі кантроль за дзяржавай

Дэмакратыя не можа функцыянаваць без доступу грамадзянак і грамадзян да поўнай і дакладнай інфармацыі пра тое, што адбываецца ў грамадстве, дзяржаве, свеце. Для таго, каб мець гэты доступ, у краіне павінны існаваць плюралістычныя свабодныя медыя і механізмы атрыманне інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў.

Абарона правоў журналістак і журналістаў

У Беларусі ціск на журналіст_ак і незалежныя медыя існаваў задоўга да выбараў 2020 года. Пасля іх у месцах зняволення апынуліся больш за 30 журналіст_ак і супрацоўн_іц медыя, найбуйнейшыя выданні былі ліквідаваныя, прызнаныя экстрэмісцкімі арганізацыямі, вымушаныя пакінуць краіну, дзяржава рэгулярна ўмешваецца ў свабоду распаўсюджвання інфармацыі праз змены ў заканадаўстве і пераслед людзей, якія дзеляцца інфармацыяй з медыя.

Мы дапамагаем незалежным журналіст_кам і медыя у адстойванні свабоды слова. Разам мы ўжо паскардзіліся ў Камітэт па правах чалавека на наступныя выпадкі:

Грамадскі кантроль за дзяржавай

Мы таксама дамагаемся, каб грамадскасці былі дасяжныя ўсе судовыя рашэнні (як мінімум без персанальных дадзеных людзей, што фігуруюць у іх). Гэта дазволіла б кантраляваць працу судоў і мець прадказальную правапрымяняльную практыку. З гэтай мэтай мы самі ініцыявалі судовае разбіральніцтва пасля адмовы Вярхоўнага Суда Беларусі даць нашаму юрысту копію ананімізаванага прысуду па рэзананснай палітычна матываванай крымінальнай справе. Пасля праходжання нацыянальных інстанцый мы звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека.

 

Падтрымайце нас
Праваабарончая арганізацыя

Мы вядзем стратэгічныя цяжбы для барацьбы з парушэннямі правоў чалавека

  • Абараняем людзей з розных краін
  • Дамагаемся справядлівасці ў структурах ААН і ЕСПЧ
Падрабязней пра нас

Падтрымайце нас

Дзякуючы вашым ахвяраванням мы дапамагаем пацярпелым ад парушэнняў правоў чалавека

Мы выкарыстоўваем файлы cookies для карэктнага функцыянавання сайта і каб вам было зручна. Падрабязную інфармацыю пра файлы cookies і пра тое, як іх выдаліць, вы можаце знайсці ў нашай Палітыцы прыватнасці.