Абарона правоў адвакатак і адвакатаў Падтрымайце нас

Змагаемся за незалежную адвакатуру праз абарону правоў спецыяліст_ак, адвольна пазбаўленых прафесіі

Для эфектыўнай прававой сістэмы неабходна, каб існавала незалежная адвакатура. Адвакат_кі павінны мець магчымасць працаваць без умяшання ў працу выканаўчай улады і іншых суб'ектаў, а таксаму абарону ад пераследу на ўзроўні заканадаўства і на практыцы.

Каб у будучыні Беларусі з'явілася незалежная адвакатура, мы дапамаглі пазбаўленым прафесіі адвакаткам і адвакатам звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека. Высновы Камітэта замацуюць гарантыі незалежнасці інстытута адвакатуры.

Перыяд да і пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе стаў адметным і праз беспрэцэдэнтны ціск на адвакат_ак, якія абаранялі людзей ад пераследу з боку дзяржавы з нагоды палітычных перакананняў і выказваліся пра парушэнні правоў чалавека. Па падліках праваабарончых арганізацый дзясяткі нязручных уладам адвакатак і адвакатаў былі пазбаўлены прафесіі. І з кожным месяцам іх колькасць павялічваецца.

Адвакат_кі падвяргаюцца дысцыплінарным спагнанням ажно да выключэння з калегіі адвакатаў. Іх таксама пазбаўляюць прафесіі з прычыны непраходжання атэстацыі ў Кваліфікацыйнай камісіі Міністэрства юстыцыі. Яшчэ адна праява ціску на адвакатуру - гэта прыцягненне адвакат_ак да адміністрацыйнай адказнасці, што з'яўляецца падставай для дысцыплінарнай адказнасці і наступнага выключэння з калегіі. Мае месца і крымінальны пераслед адвакат_ак.

Да выхаду Беларусі з Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах нашыя юрыст_кі падалі 3 скаргі ў Камітэт па правах чалавека, дзе ўзнялі пытанні залежнасці адвакатуры ад Міністэрства юстыцыі, незаконнага выключэння з адвакацкай калегіі праз публічныя выказванні, нежаданне калегій адвакатаў абараняць сваіх чальцоў ад неабгрунтаваных нападак з боку дзяржавы. У скаргах мы заявілі пра  парушэнні права на свабоднае выказванне меркавання, права на прафесію, права на справядлівы суд.

 

Падтрымайце нас
Праваабарончая арганізацыя

Мы вядзем стратэгічныя цяжбы для барацьбы з парушэннямі правоў чалавека

  • Абараняем людзей з розных краін
  • Дамагаемся справядлівасці ў структурах ААН і ЕСПЧ
Падрабязней пра нас

Падтрымайце нас

Дзякуючы вашым ахвяраванням мы дапамагаем пацярпелым ад парушэнняў правоў чалавека

Мы выкарыстоўваем файлы cookies для карэктнага функцыянавання сайта і каб вам было зручна. Падрабязную інфармацыю пра файлы cookies і пра тое, як іх выдаліць, вы можаце знайсці ў нашай Палітыцы прыватнасці.