Вядзем стратэгічныя цяжбы па абароне ад розных відаў дыскрымінацыі
Дыскрымінацыя - гэта сур'ёзнае парушэнне правоў чалавека. Яна не дазваляе людзям жыць поўным жыццём і карыстацца ўсімі правамі толькі праз нейкае адрозненне ці прыкмету. Часта дыскрымінацыя пэўнай групы ляжыць у аснове сістэмных праблем у грамадстве.
Ва ўсіх ёсць права быць абароненымі ад дыскрымінацыі па прыкмеце расы, колеру скуры, гендэрнай і сэксуальнай ідэнтычнасці, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага ці сацыяльнага паходжання, маёмаснага становішча, узросту, інваліднасці ці іншай акалічнасці.
У Беларусі найчасцей мы працуем з дыскрымінацыяй па прыкмеце палітычных перакананняў. Нашых заяўніц і заяўнікоў:
- пазбаўлялі волі і штрафавалі за ўдзел у мірных пра-дэмакратычных сходах
- звальнялі з працы на дзяржпрадпрыемствах праз выказванне меркавання пра сітуацыю ў краіне ці прыналежнасць да незалежнага прафсаюза
- пазбаўлялі прафесіі за абарону палітычных зняволеных
- прызнавалі «экстрэмістамі» за журналісцкія расследаванні пра карупцыю ўладаў
У Латвіі і Польшчы мы таксама абараняем правы вымушаных мігрантак, якіх, у адрозненне ад белых уцекач_ак, пазбаўляюць доступу да працэдуры атрымання прытулку ціі міжнароднай абароны.
Мы імкнемся пашырыць спектр стратэгічных кейсаў па дыскрымінацыі ў Беларусі ў міжнародных органах, каб абараніць як мага больш людзей ў розных уразлівых умовах. Калі вы сутыкнуліся з дыскрымінацыяй і хочаце аднавіць свае правы, а таксама засцерагчы іншых ад іх парушэння, мы будзем радыя дапамагчы.